Беларуская вандроўніца Міла Дземянкова: не трэба баяцца падарожжаў, у дарозе таксама можна зарабляць


Вандроўкі натхняюць і пашыраюць свядомасць. Падарожнічаць можна з тур-аператарам, а можна рабіць гэта самастойна.

Беларуская вандроўніца Міла Дземянкова за 5 год пабывала ўжо ў 50 краінах.

Дзяўчына нарадзілася ў Менску ў сям’і вайскоўцаў і ў свой час выбрала практычную прафесію эканаміста-бухгалтара. Але на пэўным этапе жыцця, паводле самой Мілы, не магла перасіліць сябе нават устаць і пайсці ў офіс.

«У Еўропе для маладых людзей гэты норма: скончыць ВНУ, не пайсці працаваць, а на год ці больш паехаць пазнаваць свет. Для мяне тады казалася гэта неверагодным: гэта ж столькі грошаў! Але калі людзі, з якімі я пазнаёмілася ў вандроўцы паказалі мне, што рэальна ў падарожжы пражыць на 20 долараў у дзень, я зразумела, што я б магла сабе гэта дазволіць».

Міла вярнулася з Еўропы ў Маскву, 4 месяцы збірала грошы і пасля з’ехала на паўгода ў Малайзію шукаць сябе. Цяпер яна зарабляе на сваім блозе, у якім піша пра вандроўкі.

Як пакінуць зону камфорту і з’ехаць у пошуках невядомага – глядзіце life hack у праграме «54 %».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў