Беларуская аўтэнтыка: сялянскі воз на канадскай аўтастрадзе


Гэткімі ж восеньскімі днямі, толькі амаль 50 гадоў таму ў Канадзе ўзгадвалі закрыццё небывалай па маштабе міжнароднай выставы Expo 67, а нешматлікія асобы ў БССР – свой у ёй удзел.

На сусветных выставах, як вядома дэманструюць дасягненні ў навуцы і тэхніцы. Ладзяцца яны раз на некалькі гадоў, а першая адбылася ў Лондане ў 1851-м. Самы вядомы сімвал, які застаўся пасля такой выставы, – Эйфэлева вежа ў Парыжы. У Манрэалі таксама можна ўбачыць незвычайную пабудову, якая паўстала адмыслова дзеля Expo: жыллёвы комплекс «Хабітат 67», які складаецца з 354 бетонных кубоў, складзеных рознымі спосабамі ў адну канструкцыю. Кожная кватэра мае сад, размешчаны на даху суседняга куба.

Пра тое, як праходзіў Беларускі дзень на Манрэальскай выставе 1967 года, і чым хацела пахваліцца савецкая рэспубліка, чытайце ў аўтарскім праекце «Ну і гісторыя!».

Стужка навінаў