Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выгуляла парны тытул на турніры ў Тайвані


Беларуская тэнісістка ў дуэце з расяянкай Веранікай Кудэрметавай выгуляла парны разрад турніру ў Тайвані.

У фінале яны перамаглі аўстралійку Монік Адамча і брытанку Наомі Броэдзі з лікам 2:6, 7:6 (7:5), 10:6. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 22 хвіліны.

У адзіночным разрадзе гэтага ж турніру ў Тайвані Арына Сабаленка, якая займае 79 радок у рэйтынгу WTA, выбыла ў 2-м коле, пацярпеўшы паразу ад швейцарскай тэнісісткі Вікторыі Голубіч.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў