Беларуская сістэма аховы здароўя працуе лепш, чымся расейская і амерыканская


У рэйтынгу агенцтва «Bloomberg» Беларусь заняла 47-е месца.[/vc_column_text][vc_single_image image=”73278″ img_size=”large”][vc_column_text]У 2014 годзе Беларусь была на 44-м месцы. А ў 2008 годзе на 50-м.

Уплывовы пастаўшчык фінансавай інфармацыі адзначае ў сваёй справаздачы, што Беларусь выдаткоўвае на ахову здароўя 6,07 % ВУП ($ 463 на чалавека).

Лідарам рэйтынгу стаў Гон-Конг. Сярэдняя працягласць жыцця ў гэтай краіне 83,83 года, а выдаткі на ахову здароўя складаюць 5,2 % ВУП ($ 1856 на чалавека). На першых пазіцыях у рэйтынгу таксама апынуліся такія краіны, як Сінгапур, Ізраіль, Іспанія і Паўднёвая Карэя.

У справаздачы «Bloomberg» адзначаецца, што нягледзячы на ​​тое, што ў ЗША выдаткі на ахову здароўя вельмі высокія, краіна займае толькі 50-е месца ў рэйтынгу.

А вось нашая ўсходняя суседка, якая траціць на ахову здароўя 6,5 % ВУП ($ 957 на чалавека), заняла ў рэйтынгу 54-е месца. На апошнім радку апынулася Бразілія. Украіна не ўвайшла ў спіс 55 краінаў з эфектыўнай сістэмай аховы здароўя.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў