Беларуская школа ў Вільні адзначае 100-гадовы юбілей


Пасля дазволу нямецкіх уладаў на працягу 1916 года яшчэ 5 беларускіх школаў адчынілі свае дзверы – на Антокалі, у Зарэччы, на вуліцах Артылерыйскай і Вастрабрамскай і ў Звярынцы. Агулам цягам Першай сусветнай на Віленшчыне стварылі больш за 200 беларускамоўных школаў.

ЛЮДВІКА КАРДІС, ДЫРЭКТАРКА МУЗЕЮ ІМЯ ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА Ў ВІЛЬНІ:

“Я ведаю, што Алаіза Пашкавічанка хадзіла па горадзе, па беларускіх сем’ях, па хатах і запрашала людзей, каб яны аддавалі сваіх дзяцей у беларускія класы. І напачатку, як школа адкрылася, натуральна, што не хапала настаўнікаў, таму былі адкрытыя трохмесячныя курсы, якія рыхтавалі настаўнікаў да беларускіх школаў”.

У часы БССР у 20-ыя гэты дзень адзначаўся як дзень беларускага школьніцтва. Цяпер жа гэтай даце надаецца менш увагі. Праз выцясненне ўладамі беларускай мовы з жыцця беларусаў – мала хто ведае пра зараджэнне беларускага школьніцтва.

ЛЮДВІКА КАРДІС, ДЫРЭКТАРКА МУЗЕЮ ІМЯ ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА Ў ВІЛЬНІ:

“Трагічнасць у тым, што на сённяшні дзень бацькі дамагаюцца беларускіх школаў, і тут чытаеш з такім сумам і непаразуменнем тое, што адна дзяўчынка ходзіць у беларускі клас, дзве ходзіць, і гэта бацькам і дзеткам каштуе неймаверных сілаў”.

ВАЛЯНЦІН СТЭХ, СТАРШЫНЯ БЕЛАРУСКАГА КЛУБУ «СЯБРЫНА»:

“Беларускае школьніцтва на Віленшчыне мала даследаванае. Калі ў самой Беларусі беларускіх школаў амаль не засталося, то адкуль ім быць тут?”

Ад пачатку двухтысячных у Беларусі колькасць навучэнцаў на беларускай мове скарацілася ў тры разы – да менш як трохсот тысячаў, (265.769 тыс.). Росквіт беларускамоўных школаў прыпаў на 90 – 95 гады. Цяпер у Менску ў шасці школах вядзецца адукацыя на беларускай мове. У падполле загнаны ліцэй імя Якуба Коласа, адзіны ў краіне, дзе выкладанне адбываецца цалкам на роднай мове.

Ганна Русінава, “Белсат”, Вільня

Стужка навінаў