Беларуская песня «Што й па мору», якую выканалі палякі, становіцца інтэрнэт-гітом


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMDRmRVdRT3dVRDQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Твор «Што й па мору» запісаў польскі жаночы музычны калектыў «Лабараторыя песні» (Laboratorium Pieśni).

Песня «Што й па мору» стала адной з самых папулярных у гэтых польскіх выканаўцаў. На «YouTube» яна набрала больш за 300 тысяч праглядаў, у той час як іншыя песні гурта не набіраюць і 100 тысяч. Кампазіцыю актыўна піяраць і карыстальнікі сацыяльных сетак – толькі ў «Фэйсбуку» яе размясцілі ўжо больш за 55 тысяч асобаў.

Дзяўчыны з «Лабараторыя песні» спяваюць польскія, украінскія, балканскія, грузінскія, беларускія і нават скандынаўскія народныя песні. Іх выконваюць а капэла або ў суправаджэнні бубнаў, флейты, гонга і іншых рэдкіх музычных інструментаў.

ДР, паводле kp.by

Стужка навінаў