Беларуская міліцыя ваюе за сепаратыстаў?


Facebook-акаўнт «Згуртаваньне Патрыётаў» паведамляе пра сепаратыста, які ваяваў у беларускай міліцэйскай форме і быў забіты каля Данецкага аэрапорта.

«Пад Пяскамі ў раёне Данецкага аэрапорту хлопцы з Правага сектару ўзялі трафей – фірмовую куртку беларускай міліцыі. На жаль, уладальнік дадзенай курткі не зможа даць каментар наконт таго, што адбылося, бо накіраваўся ў лепшы свет. Дакументаў пры целе таксама знойдзена не было. Можна меркаваць, што дадзеная куртка была каштоўная для ўладальніка, паколькі ён не мог з ёй развітацца ў зоне баявых дзеянняў, таму што звычайнага камуфляжу ў сепараў хапае. Вось такія яны рэаліі рускага свету. Гэта не дома ганяць дубінай па праспектах студэнтаў і інтэлігентаў. Тут часам прылятае ад 5.45 і вышэй», – гаворыцца ў паведамленні «Згуртаваньня Патрыётаў».



ЗК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары