Беларуская эмігрантка вярталася з ЗША з двума савецкімі пашпартамі


Жанчына атрымала ад памежнікаў вуснае папярэджанне за пратэрмінаваныя на 30 гадоў дакументы.

20 кастрычніка 63-гадовая беларуска з гораду Хатсан вярталася ў Беларусь праз пункт пропуску «Прывалка» (у Гарадзенскай вобласці). Падчас памежнага кантролю 63-гадовая жанчына прад’явіла пашпарт СССР, які яна атрымала ў 1984 годзе.

Беларускі памежны камітэт падае, што ў ім адсутнічала адзнака аб перарэгістрацыі ў сувязі з дасягненнем 45-гадовага ўзросту. Таксама ў жанчыны быў пры сабе замежны пашпарт СССР, выдадзены ў 1990 годзе Міністэрствам унутраных справаў СССР.

Жанчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму дзяржаўнай мяжы ў выглядзе папярэджання, ды прапусцілі праз мяжу.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў