Беларуская дэлегацыя ў Кіеве. Лукашэнка і чыноўнікі ляцелі паасобку (ФОТА)


Лукашэнка прызямліўся напярэдадні 20 ліпеня ў аэрапорце «Барыспаль», у той час як чыноўнікі, у тым ліку віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка і кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, прыляцелі рэгулярным рэйсам «Белавіі» ў аэрапорт «Кіеў» у Жулянах.

Беларуская дэлегацыя прыляцела ў Кіеў

Сямашка і Макей спускаюцца па трапу самалёта ў аэрапорце «Кіеў»

Аб 11:00 Лукашэнка правядзе перамовы з Пятром Парашэнка. На размовы адведзена паўтары гадзіны. А 12:30 запланаваная сустрэча з журналістамі.

21 ліпеня ў Кіеве таксама праходзіць беларуска-ўкраінскі бізнес-форум.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў