Беларуская дэлегацыя паедзе да МВФ у Вашынгтон дамаўляцца пра крэдыт


У склад дэлегацыі ўвойдуць кіруючыя працаўнікі Міністэрства фінансаў, эканомікі, замежных справаў, а таксама  Нацбанку.

Чакаецца, што на запланаваных сустрэчах з кіраўніцтвам МВФ і Сусветнага банку пройдуць перамовы аб умовах прадстаўлення Беларусі новай крэдытнай праграмы.

Вясновая сесія Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банку пройдзе з 19 па 21 красавіка ў Вашынгтоне.

Беларусь спрабуе дамовіцца на новую праграму з МВФ апошнія некалькі гадоў, але перамовы колькі разоў правальваліся, бо Менск не пагаджаўся на рынкавыя рэформы, рэкамендаваныя фондам узамен на ратавальны крэдыт. Менск вядзе перамовы пра новы крэдыт МВФ на $ 3 млрд прыкладна пад 2,3% тэрмінам на 10 гадоў.

У выпадку праграмы з МВФ, улады будуць вымушаныя кардынальна скараціць субсідыі неэфектыўнай прамысловасці і сельскай гаспадарцы. 20 снежня ў інтэрвʼю Reuters прэмʼер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў паведаміў, што перамовы праходзяць канструктыўна, але засталіся дзве складаныя групы пытанняўаб змене тарыфаў ЖКГ і аб удасканаленні працы дзяржсектара эканомікі.

МВФ прымушае Лукашэнку пайсці на рэформы

ДР belsat.eu

Стужка навінаў