Беларуская чыгунка перайшла на маскоўскі час (фотафакт)


У квітках на беларускія цягнікі час адпраўлення і прыбыцця цяпер пазначаецца як «маскоўскі».

Гэткае новаўвядзенне пасажыры Беларускай чыгункі заўважылі 27 кастрычніка, калі Масква перайшла на зімовы час і перавяла стрэлкі гадзіннікаў на гадзіну назад.  У Беларусі ж гадзіннікаў не пераводзілі, таму цяпер маскоўскі час параўняўся з беларускім. Але якое дачыненне маюць беларускія цягнікі да маскоўскага часу?

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

 Як патлумачыла адміністратарка касаў чыгуначнага вакзалу ў Менску Святлана Мяцельская, рэч у тым, што Беларуская чыгунка працуе з расейскаю сеткаю продажу квіткоў.

“У нас цяпер указваецца маскоўска-беларускі час. Мы ж працуем ад расейскай сеткі, нас корміць Расейская Федэрацыя, таму так піша сістэма.  Але не хвалюйцеся, маскоўскі і беларускі час – гэта адзін і той жа час. Мы цяпер злучыліся ў часе, таму так і атрымалася”.

Адміністратарка паабяцала, што маскоўскі час на беларускіх квітках – з’ява часовая, і хутка вернецца пазначэнне “час мясцовы”.

ММ, belsat.eu

Стужка навінаў