Беларуская чацвёрка байдарачніц выйшла ў алімпійскі фінал


Кваліфікацыйныя заплывы жаночых байдарак-чацвёрак на 500 м адбыліся 19 жніўня на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

Беларускі экіпаж, у які ўваходзіць Маргарыта Махнева, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук, свой заезд выйгралі з вынікам 1 хвіліна 30,320 секунды і наўпрост выйшлі ў фінал.

Вырашальны заплыў у дадзенай дысцыпліне адбудзецца 20-га жніўня арыентацыйна а 15:45 паводле менскага часу.

МЯ, паводле naviny.by

Стужка навінаў