«Беларуская АЭС - гэта не праект Беларусі», - літоўскі дэпутат


Дэпутат Сейма Літвы Лаўрынас Касчунас на «Тэрыторыі праўды» заявіў, што галоўная праблема Беларускай АЭС заключаецца ў тым, што ініцыятарам гэтага праекта з’яўляецца Масква.

«Цалкам відавочна, што гэта праект «Расатама», а не праект Беларусі. Ведаеце, ёсць рэгулятары ў кожнай краіне, якія павінны глядзець, як ідзе праект, але мы бачым, што незалежныя беларускія рэгулятары нічога не могуць сказаць ці паўплываць на «Расатам». «Расатам» рэалізуе гэтае рашэнне і ідзе наперад. І гэта – самая галоўная праблема для нас. Праблема ў тым, што праект як бы ў Беларусі, але з Беларуссю аб гэтым праекце не можаш казаць, бо не яна вырашае. І тут вялікае пытанне – як тут дзейнічаць?» – адзначыў ён.

«Белорусская АЭС – это не проект Беларуси». Лауринас Касчюнас на «Территории правды».

«Это проект «Росатома», а не проект Беларуси», – так заявил про Белорусскую АЭС в Островце депутат Сейма Литвы Лауринас Касчюнас на «Территории правды». Как соскочить c путинской иглы? Смотрите больше в первом выпуске «Территории правды»: https://goo.gl/KanXMH

Opublikowany przez Территория правды с Евгением Киселёвым и Светланой Калинкиной на Белсате Poniedziałek, 12 marca 2018

Глядзіце больш у прэм’ерным выданні міжнародных дэбатаў з Яўгенам Кісялёвым і Святланай Калінкінай.

Стужка навінаў