«Беларускаму» шпіёну ў Літве далі 3 гады і 3 месяцы турмы


Літоўскі суд прызнаў віну Рамуалдаса Ліпскіса, які супрацоўнічаў з беларускімі спецслужбамі.

Літовец працаваў на авіяцыйным прадпрыемстве «Оро навігацыя» і збіраў звесткі, якія пасля перадаваў працаўніку беларускіх спецслужбаў.

Рамуалдас Ліпскіс знаходзіцца за кратамі з 24 студзеня мінулага года – то бок ужо год і 4 месяцы. Увесь гэты час вялося расследаванне.

«19 кастрычніка 2012 Ліпскіс сфатраграфаваў сакрэтныя дакументы і схемы, гэта інфармацыя была перададзеная для вывучэння прадстаўніку замежнай выведкі», – заявіў суддзя.

Паводле суддзі, Рамуалдаса Ліпскіса курыраваў прадстаўнік беларускай выведкі Сяргей Куруленка.

Вядома, што Куруленка апроч усяго самастойна збіраў інфармацыю пра літоўскія аэрадромы – яго зафіксавалі камеры відэаназірання побач аэрадромам ля адной з вайсковых частак.

На меркаванне суду, не ўсе сабраныя матэрыялы дасудовага расследавання, што мелі б сведчыць пра віну Ліпскіса, пацверджаныя. Суд адзначыў, што пасля 22 кастрычніка 2012, інфармацыя пра дзейнасць Ліпскіса была атрыманая незаконна.

Асуджаны літовец можа падаць апеляцыю. Генпракуратура прасіла для Рамуалдаса Ліпскіса 8 гадоў пазбаўлення волі.

НМ, belsat.eu, паводле Delfi, фота Delfi

Глядзі таксама
Каментары