Беларускамоўны ліліпут: я і географ, і земляроб, і мастак


Віктар Залацілін жыве ў вёсцы Купіск, што на Наваградчыне (Гарадзенская вобласць) у бацькоўскай хаце. Тут ён калісьці з паддашша назіраў у падзорную трубу, як каханая купалася ў сажалцы. Нават намаляваў ейны партрэт у купальніку. Пасля яна выйшла замуж.

«Так і павінна было стацца. Я не надта дамагаўся, каб ажаніцца. Мне проста добра было з ёй, і ўсё», – узгадвае наш герой.

З 1982 года ён вядзе дзённік. Гэтак жа рабіла ягоная маці.

«Вось гэта я. Гэта – снежная цаліна. Дымка ўдалечыні. І я недзе сябе шукаю ў гэтым холадзе, у гэтым голадзе. Адзін на ўсім белым свеце», – паказвае спадар Віктар сваю карціну (відэа вышэй).

Сюжэт падрыхтаваны для праграмы «Людскія справы»., якая выходзіць на «Белсаце» кожны чацвер а 18:55.

Глядзець праграму «Людскія справы», прысвечаную ліліпутам у Беларусі, цалкам:

Глядзець іншыя выданні праграмы «Людскія справы»

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў