Беларускамоўная ўпакоўка бульбы заваявала ўзнагароду на «Pentawards»


Фота: facebook.com/shuttik.a

Дызайн упакоўкі бульбы «Бабіна лета» на беларускай мове атрымаў бронзавую ўзнагароду на прэстыжным міжнародным конкурсе «Pentawards», які сёлета праходзіў у Нью-Ёрку.

Фота: pentawards.org

Над праектам працавала кампанія «Fabula Branding».

Конкурс упаковачнага дызайну «Pentawards» праводзіцца з 2007 года. Кожны раз у іншым горадзе. Узнагароды ўручаюцца ў 55 катэгорыях.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў