Беларускамоўная іспанка абараніла магістарскую працу пра пісьменніка Міхася Стральцова


Анхэля Эспіноса напісала пра гэта ў сваім «Facebookʼу».

Магістарскую працу «Мастацкі свет паэзіі Міхася Стральцова» яна абараніла ў Варшаўскім універсітэце. Далей дзяўчына збіраецца працягваць сваю адукацыю ў аспірантуры.

Хто такая Анхэля Эспіноса?

«Я была ў Варшаве ў 2012-м годзе, на «Белсаце», пачула беларускую мову і зразумела, што ў нейкім сэнсе гэта таксама мая мова, што я павінная абавязкова яе вывучыць. І што я хачу аддаць жыццё гэтай мове», – распавяла Анхэля.

Міхась Стральцоў – беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (пасмяротна, 1986) за кнігу вершаў «Мой свеце ясны».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары