Абрушэнне металаканструкцый спыніла канвеер на «Беларуськаліі»


[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”24383,24387,24391″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Абрушэнне металаканструкцый на прамысловай пляцоўцы «Беларуськалія» прывяло да спынення падачы руды. Працаўнікі праз інцыдэнт не пацярпелі.

Здарэнне адбылося сёння а 03:45 на прамысловай пляцоўцы 4-га рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій».

«У Міністэрства надзвычайных сітуацый паступіла паведамленне пра спыненне 1-й і 2-й ліній канвеера фабрыкі аддзялення і драблення», – паведамляецца на афіцыйнай старонцы МНС.

«Падчас высвятлення абставінаў выяўлена, што абрушыліся металаканструкцыі ў адной з галерэй, у выніку чаго адбыўся разрыў канвеернай стужкі, які здзяйсняе падачу руды ад цэха драблення на фабрыку», – гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Камісія па надзвычайных сітуацыях высвятляе прычыну абрушэння, у той час як адгрузка прадукцыі не спыненая.

ААТ «Беларуськалій» – адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў угнаенняў у свеце. Прадпрыемства ўключае чатыры рудаўпраўленні, а таксама дапаможныя і абслугоўваючыя падраздзяленні.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў