Беларускага графіціста затрымалі ў Баку


Азербайджанскія праваахоўнікі распачалі следства, пасля таго, як беларус спрабаваў трапіць у вентыляцыю бакінскага метро.

«Інтэрфакс» са спасылкай на сумесную заяву прэс-службы МУС і Генеральнай пракуратуры Азербайджану паведамляе, што Сяргея Ільеўскага затрымалі калі ён перапілоўваў жалезныя краты вентыляцыйнай сістэмы метрапалітэну азербайджанскай сталіцы.

Наш суайчыннік меў пры сабе дзвярныя ключы, якія выкарыстоўваюцца ў метро, ліхтар, пальчаткі, дзве вяроўкі, відэакамеру, фотаапарат, дзесяць балонаў з фарбаў і 12 распыляльнікаў.

Пры даглядзе асабістых рэчаў у яго знайшлі схемы тбіліскага і ерэванскага метро, у фотаапараце былі здымкі, зробленыя ў дэпо і на станцыях гэтых метрапалітэнаў.

Падчас папярэдняга следства з удзелам працаўнікоў амбасады Беларусі ў Азербайджане, Ільеўскі заявіў, што спрабаваў трапіць у вентыляцыйную сістэму метро з мэтай размаляваць сцены станцыяў графіці.

Падарожжа па Паўднёваму Каўказу Сяргей Ільеўскі распачаў 18 сакавіка.

ДД

Стужка навінаў