Беларускае войска мяняе каскі на сталёвыя шаломы


На змену сталёвым каскам, якімі забяспечваліся жаўнеры ў Беларусі з 1940 года, прыйдуць ахоўныя шаломы і тактычныя акуляры.

Паводле інфармацыі сайта belvpo.com са спасылкай на крыніцу ў Міністэрстве абароны Беларусі, на ўзбраенне беларускага войска паступілі новыя ўзоры сродкаў індывідуальнай экіпіроўкі: ахоўныя шаломы ЗШ-1, ЗШ-1-2 і тактычныя акуляры ОТ-1, ОТ-1М. Яны заменяць сталёвыя каскі СШ-40, якімі забяспечвалі войска ў Беларусі з 1940 года. Тактычныя акуляры ў рыштунак беларускіх вайскоўцаў раней не ўваходзілі.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Дадзенымі вырабамі плануецца забяспечыць увесь асабісты склад Узброеных сіл, за выключэннем экіпажаў бранятэхнікі і лятальных апаратаў.

«Мабыць, кіраўніцтва ваеннага ведамства ўжо зразумела, што індывідуальны рыштунак жаўнера грае істотную ролю ў сучасных ваенных канфліктах», – піша belvpo.com.

Па дадзеных крыніцы ў Міністэрстве абароны, у 2015 годзе дзяржава істотна павялічыць колькасць сродкаў, што выдзяляюцца на пераабсталяванне арміі. У сувязі з гэтым не выключана з’яўленне ў войсках і іншых новых узораў рыштунку і ўзбраення.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Раней, на аператыўнай зборы кіроўнага складу Узброеных сіл, падобную інфармацыю агучыў начальнік Генеральнага штабу Алег Белаконеў: «Дзяржавай выдзелены значныя сродкі на пераўзбраенне арміі, з грашамі ў нас праблем няма. Галоўнае цяпер – іх эфектыўнае ўкладанне ў тое, што сапраўды неабходна беларускаму войску, каб заставацца на высокім узроўні».

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра абароны – нарадзінца Беларусі Андрэя Раўкова.

МЯ, belsat.eu, паводле belvpo.com

Стужка навінаў