Беларускае войска адмовіцца ад шапак-аблавух


У вайсковым ведамстве паабяцалі не адставаць ад сучасных тэндэнцыяў і распавялі пра навінкі службовага гардэробу.

Як распавёў начальнік 1-га аддзелу рэчавага ўпраўлення Міністэрства абароны Сяргей Швед, 99 % усяго вайсковага адзення і абутку выпускаецца на тэрыторыі нашай дзяржавы. Пры гэтым з цягам часу «прадметы рэчавай маёмасці ўвесь час удасканальваюцца».

З сёлетняга жніўня ў тэставым рэжыме вайскоўцы карыстаюцца фуражкамі з баваўнянай тканіны камуфляванага колеру і летнімі касцюмамі (куртка і штаны з баваўнянай тканіны камуфляванага колеру). Цікавінка новых элементаў гардэробу не толькі ў матэрыяле, але і ў канструкцыі, якая прадугледжвае нашэнне касцюмаў без рэменя, навыпуск, у запраўку, адзначаюць на сайце Мінабароны.

Пры нашэнні баявой формы адзення замест рэменя скуранога чорнага колеру плануюць перайсці на тэкстыльны рэмень ахоўнага колеру, а пры зімовай баявой форме – адмовіцца ад аблавухі. Замест яе плануюць выкарыстоўваць вязаную шапку ахоўнага колеру.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў