Беларуска заняла трэцяе месца ў конкурсе «Місіс Свету 2017»


У найбуйнейшым горадзе ПАР Ёханэсбургу завяршыўся конкурс «Місіс Свету 2017», у якім прынялі ўдзел 35 прыгажунь з розных краін.

У адрозненне ад большасці конкурсаў прыгажосці, «Місіс Свету» збірае не юных незамужніх дзяўчат мадэльных параметраў, а жонак і матуль, якія ўжо пабудавалі кар’еру і могуць прапанаваць свету ўласны сацыяльны праект.

Беларусь прадстаўляла Дарʼя Рэут, саўладальніца брэнда My Muse Vintage, рэдактар ​​часопіса Famous і мама чатырохгадовага Марка.

Па спецыяльнасці Дарʼя настаўнік расейскай і беларускай мовы і літаратуры, захапляецца тэатральным мастацтвам, спортам, любіць падарожнічаць, гатаваць. У гэтым годзе на фестывалі Taste of Minsk Дарʼя рэалізавала праект інтэграцыі ў сацыяльнае асяроддзе семʼяў бежанцаў з Афганістана і Украіны сумесна з офісам UNHCR.

На фінале «Місіс Свету» Дарʼя прайшла ўсе паўфіналы: спачатку ўвайшла ў лік 12 лепшых, потым – у шасцёрку і фінальную тройку.

Дар’я Рэут (злева) з пераможцай конкурсу, фота instagram.com/fraureut

Паводле рашэння журы Беларусь атрымала трэцяе месца, а Дарʼя Рэут стала другой віцэ-місіс. Першай віцэ-місіс назвалі прадстаўніцу Коста-Рыкі, а карона пераможцы паехала ў Ганконг.

КА, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў