Беларуска выйграла чэмпіянат Еўропы па барацьбе


Марыя Мамашук дайшла да фіналу Чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Рызе, і ўзяла золата.

Сёлета Мамашук выступае ў вагавай катэгорыі да 69-ці кілаграмаў. У Латвіі яна аказалася мацнейшаю за нарвежку Сігнэ Мары Сторэ (8: 0) ды турчанку Босэ Тосун (7: 6), а ў фінале нашая суайчынніца не пакінула шанцаў суперніцы з Ізраілю Ілоне Кратыш (9: 0).

Мамушук прадстаўляе гомельскую школу барацьбы. Гэты медаль – трэці ў яе карʼеры.

Летась яна ўзяла бронзу на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку, золата – на моладзевым турніру ў катэгорыі да 63-х кг у польскім Валбжыху, пазалетась – срэбра на чэмпіянаце Еўропы сярод дарослых (таксама ў катэгорыі да 63-х кілаграмаў).

Мамашук прынесла Беларусі шосты медаль на сёлетніх спаборніцтвах. Срэбра з Рыгі прывязуць Іван Янкоўскі (97 кг), Геогі Коліеў (61), Ірына Курачкіна (53). Бронзу – Марына Маркевіч (48) і Васіліса Марзалюк (75). За трэція месцы пабʼюцца беларусы Азамат Нурыкаў (70) і Аляксей Мікалаеў (125).

Чэмпіянат завершыцца заўтра.

ДД

Стужка навінаў