Беларуска Святлана Саханенка заваявала другі залаты медаль у Пхёнгчангу


Беларуска Святлана Саханенка ў вырашальным забегу лыжнага спрынту на 1,5 км класічным ходам сярод слаба відушчых атлетаў разам са сваім партнёрам Раманам Яшчанкам, перасекла фінішны створ першай. Такім чынам, Саханенка заваявала другі залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнгчангу.

Раней яна заняла першае месца ў гонцы на 15 км вольным стылем і заваявала бронзу ў спрынце на 6 км.

Святлана Саханенка з Наваполацку, ёй 28 гадоў. Яна выступае ў катэгорыі B2 сярод атлетаў з парушэннем зроку.

На дыстанцыі атлетку вядзе лыжнік Раман Яшчанка.

Агулам беларускія паралімпійцы заваявалі на гэтых Гульнях тры залатыя, чатыры срэбраныя і два бронзавыя медалі.

ДД

Стужка навінаў