Беларуска схавала кантрабандныя цыгарэты ў торт


На мяжы жанчына сказала, што ехала ў Літву на дзень нараджэння і везла «нікатынавы торт» у падарунак.

Жанчыну з вялікім тортам-муляжом, упрыгожаным лічбай 35, затрымалі раніцай 15 кастрычніка на памежным пераходзе Мядзінінкай. Тытунёвыя вырабы мытнікі знайшлі і ў ейным аўтамабілі. Усяго літоўцы канфіскавалі 190 пачкаў нелегальных беларускіх цыгарэт.

Як удакладняюць у прэс-службе літоўскай мытні, жанчына нібыта везла «нікатынавы торт» у падарунак.

Цяпер прадпрымальнай жанчыне пагражае штраф за кантрабанду цыгарэт.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў