Беларуска перамагла ў марафоне на чэмпіянаце Еўропы. 7 кіламетраў яна бегла з акрываўленым тварам


Вольга Мазуронак перамагла ў марафоне, яе не спыніла нават тое, што доўгі час у яе з носу цякла кроў.

Крывацёк пачаўся на дзясятым кіламетры дыстанцыі. Медыкі намагаліся дапамагчы спартоўцы, але нічога не дапамагала. Кроў перастала ісці толькі на сямнаццатым кіламетры.

На фінішнай прамой Мазуронак апярэдзіла францужанку Клеманс Кальвен і атрымала золата ў спаборніцтвах.

Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы праходзіць у Берліне.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў