Беларуска перамагла на марафоне ў Варшаве


Беларуска Настасся Іванова другі год запар перамагла на марафонскай дыстанцыі «Orlen Warsaw Marathon». Яна апярэдзіла бягунню з Эфіопіі, якая стала другой, усяго на 4 секунды.

Прэстыжны марафон у польскай сталіцы адбыўся 22 красавіка.

Згодна з рэгламентам «Orlen Warsaw Marathon», пераможца атрымала прыз у памеры 60 тыс. злотых (амаль $ 18 тыс.).

Беларуская спартоўка пераадолела 42 км 195 м за 2 гадзіны 28 хвілін і 3 секунды.

Настасся Іванова сярод іншых прызёрак

НМ, belsat.eu, фотаздымакі Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі

Стужка навінаў