Беларуска Надзея Кучар перамагла ў прэстыжным конкурсе оперных спевакоў у Вялікай Брытаніі


У фінале яна змагалася з 12 опернымі спевакамі з ўсяго свету.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Відэа тут >>>

Конкурс оперных спевакоў BBC праходзіць раз у два гады ў найбуйнейшым горадзе Ўэльсу – Кардыфе. Пераможца атрымае 15 тыс. фунтаў стэрлінгаў і памятны падарунак.

Надзея Кучар нарадзілася ў 1983 годзе ў Менску. Яе першая ўзнагарода як вакалісткі – на Міжнародным фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа» у 2006 годзе. З 2007 года спявачка жыве і працуе ў Расеі. Цяпер яна з’яўляецца салісткай Пермскага тэатру оперы і балету. На конкурсе Бі-Бі-Сі спявачка прадстаўляла Беларусь.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў