Марыя Мамашук заваявала наш трэці срэбны медаль на Алімпіядзе

video

Міністр спорту Аляксандр Шамко і срэбраная медалістка Дар'я Навумава (цяжкая атлетыка) ў аэрапорце «Менск»

Чэмпіёнка Еўропы ў катэгорыі да 63 кілаграмаў Марыя Мамашук узяла нашае трэцяе срэбра на Алімпіядзе. У фінале прадстаўніца Гомельшчыны змагалася з японкаю Рісако Кава. На жаль, беларуска не змагла перамагчы.

У паўфінале алімпійскага турніру па вольнай барацьбе ў вагавай катэгорыі да 63 кг Мамашук перамагла амерыканку расейскага паходжання Алену Піражкову – 3:2.

Беларуска Васіліса Марзалюк у вагавай катэгорыі да 75 кг не змагла прабіцца ў фінал і змагалася за бронзу з кітаянкай Чжан Фэнлю і таксама саступіла. У паўфінале яна прайграла канадцы Эрыцы Элізабэт Вібэ – 0:3.

«Калі шчыра, больш перажывала праз паразу ў паўфінале ад канадкі, чымся ў матчы за бронзавую ўзнагароду. З кітаянкай мала што атрымлівалася, а вось у паўфінале быў шанец зачапіцца. Аднак, на мой погляд, няправільна абраная тактыка на паядынак з Эрыкай Вібэ не дазволіла яе адолець. Шкада, што чацвёртая, напэўна, гэта самае крыўднае месца на любым турніры, але буду трымацца малайцом», – адзначыла беларуская спартсменка пасля паядынку.

18 жніўня ў аэрапорце «Менск» сябры, родныя і міністр спорту Аляксандр Шамко сустрэлі беларускіх алімпійцаў, якія скончылі свой выступ на гульнях.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары