Беларуска двойчы папалася на кантрабандзе сала з Украіны. Фота тайнікоў


Грамадзянка Беларусі спрабавала ўвезці на тэрыторыю краіны 290 кг сала.

Падчас першай спробы жанчына схавала 170 кг сала ў дзіцячую люльку, каробкі ды пад рэчы на сядзеннях аўтамабіля. Сала знайшлі падчас мытнага кантролю на КПП «Новая Гута». Беларуску аштрафавалі за нелегальнае перамяшчэнне тавараў праз беларускую мяжу.

Але штраф жанчыну не напужаў. Неўзабаве пасля суду 40-гадовая беларуска спрабавала ўвезці з Украіны ў Беларусь яшчэ 120 кг сала. І зноў няўдала.

ЮВ, belsat.eu, паводле customs.gov.by

Глядзі таксама
Каментары