Беларусі дадуць 10 млн еўраў на праграму «Жанчыны ў бізнесе»

video

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) выдаткуе грошы на падтрымку бізнес-ініцыятываў беларускіх жанчын.

«Мы запусцілі праграму «Жанчыны ў бізнесе» не толькі ў Беларусі, а ў 16 краінах і разлічваем, што ў выніку яе рэалізацыі будзе прадстаўленая адпаведная кансультацыйная дапамога дзесяці тысячам жанчын, якая дапаможа падняць ім на новы ўзровень свае прадпрыемствы. Калі гаварыць пра фінансаванне, то для Беларусі ідзе гаворка пра 10 млн еўраў», – адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР Франсіс Дэлей.

Ведучы менеджар кансультацыяў для малога бізнесу Беларусі ЕБРР Вольга Кузняцова патлумачыла, што акрамя фінансавання праектаў прадугледжваецца супраца з беларускімі банкамі па адкрыцці крэдытных лініяў.

«Для шасці краінаў Усходняга партнёрства ЕБРР гатовы вылучыць $55 млн», – адзначыла Вольга Кузняцова.

Прапануем вашай увазе выданне праграмы «54 %», прысвечанае беларускім жанчынам у малым бізнесе:

https://www.youtube.com/watch?v=Sxzs53yqMU0

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары