Беларусаў чакае халодны тыдзень: да 3–7 градусаў ніжэй за норму


Падобнае надворʼе характэрнае для сярэдзіны сакавіка, распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтру па гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў.

18 красавіка чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, месцамі галалёдзіца.

Уначы да -1 -7, па паўночным усходзе – да – 10. Удзень +3 – +8, у паўднёвых раёнах да + 10.

Падобнае надворʼе захаваецца на працягу ўсяго тыдня.

У бліжэйшыя выходныя надворʼе будуць фармаваць атмасферныя франты цыклона над Скандынавіяй. Чакаецца пахмурнае з ападкамі надворʼе. Начныя тэмпературы трохі павысяцца, а дзённыя застануцца ў тых жа межах.

Прагназуецца, што пацяплее ў апошнія пяць дзён красавіка.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў