Беларусам прыйдзецца самім кантраляваць якасць прадуктаў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/Q4cXkZ55pjY”][/vc_column][/vc_row]Прадукты ў беларускіх крамах стануць даражэй, але гэта не значыць што якасней. Да такога выніку, па меркаванні эксперта праграмы “Асабісты капітал” эканаміста  Міхала Залескага прывядзе ўрадавая пастанова 666 пра стварэнне дадатковай сістэмы кантролю якасці імпарту.

Каля 40% крамаў прадаюць пратэрмінаваныя харчовыя  прадукты, а кожная дзесятая крама – ня мае ўмоваў захоўвання тавару. Але новая сістэма кантролю наўрад ці гэта паправіць: “Яна пакуль не будзе атакаваць тавары, тэрмін ужываньня каторых менш за месяц альбо каторыя захоўваць трэба ў халадзільніку. Бо час праверкі можа апынуцца даўжэйшы за тэрмін на пакуначку”, – кажа эксперт “Асабістага капітала”.

Новая сістэма кантролю якасці будзе прыносіць  у дзяржаўную кішэню каля 25 млн. даляраў, але  пры гэтым кожны беларускі пакупнік мусіць пры наведванні крамы ўжываць ўласную сістэму канролю: “Тавары, дзе на стары цэньнік налеплены новы, запакоўка каторых мае неахайны выгляд альбо дэфармавана, тэрмін выкарыстаньня каторых скончыўся – не бярыце”, – гаворыць эксперт “Асабістага капітала”

Глядзець выданне цалкам

Стужка навінаў