Беларусам прапанавалі бязмытную дастаўку пасылак праз Расею


Расейскі сайт прапанаваў беларусам замаўляць тавары з-за мяжы на маскоўскі адрас.

Папулярны расейскі сайт Shopfans.ru прапанаваў беларусам маскоўскі адрас для замовы тавараў з інтэрнэту (з Кітаю, Еўропы, ЗША і гэтак далей) без выплаты мыты. Замаўляць тавары можна на суму да € 1 тыс. Паслуга атрымання/апрацавання замоваў – $ 3-5 у залежнасці ад вагі. Акрамя гэтага трэба будзе аплаціць яшчэ дастаўку да Менску.

Кошт дастаўкі з Масквы ў Менск залежыць ад вагі: дастаўка пасылкі вагой 0-7,5 кг абыдзецца ў $ 4-20, а пасылку да 30 кг даставяць прыблізна за $ 50 долараў.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 лютага ўказ № 40, згодна з якім беларусы з замежных інтэрнэт-крамаў могуць атрымаць без аплаты мытаў адну пасылку ў месяц вагою не больш за 10 кг і коштам не больш за € 22. Без мытаў у Беларусь можна ўвезці таксама з-за мяжы тавары да € 300, прычым раз у тры месяцы.

МЯ, паводле telegraf.by

Стужка навінаў