Беларусам дазволяць мець два пашпарты


Пасля ўвядзення біяметрычных дакументаў у беларусаў можа з’явіцца магчымасць мець два пашпарты.

«Мы прааналізавалі міжнародны досвед і распрацавалі варыянт, магчыма, больш зручны і практычны – каб грамадзянам Беларусі выдаваліся два цалкам ідэнтычных дзеючых пашпарты. Гэта значыць па адным можна паехаць куды-небудзь, а другі пакінуць у амбасадзе ў чаканні выдачы візы», – паведаміў часова выконваючы абавязкі па пасадзе намесніка начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Павел Хрышчановіч.

Ён таксама падрабязна распавёў аб новых дакументах – ідэнтыфікацыйнай карце і біяметрычных пашпартах. ID-картка заменіць некаторыя функцыі сённяшняга пашпарта.

«Новы біяметрычны пашпарт будзе дакументам толькі для выезду за мяжу. На тэрыторыі Беларусі ён юрыдычнай сілы мець не будзе – гэта роля пяройдзе да ідэнтыфікацыйнай карце, – паведаміў Хрышчановіч.

ID-карткі будуць выдавацца, акрамя грамадзянаў Беларусі, замежнікам, якія пастаянна пражываюць у краіне, і асобам без грамадзянства. Пашпарт і ID-карта будуць выдавацца ў абавязковым парадку з 14 гадоў.

Увядзенне біяметрычных дакументаў плануецца са студзеня 2019 года. ID-картка будзе каштаваць 1 базавую велічыню (цяпер 1 БВ – Br23). Пашпарт будзе каштаваць 3 базавыя. Працэдура атрымання біяметрычнага пашпарта будзе неабавязковай, грамадзяне змогуць выкарыстаць стары дакумент разам з ID-картка. У электронным чыпе новага пашпарта будуць прысутнічаць персанальныя дадзеныя грамадзяніна. У прыватнасці, фатаграфія, электронны подпіс і адбіткі пальцаў.

 

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў