Беларуса ўзялі ў закладнікі сваякі дзяўчыны, ажаніцца з якою ён адмовіўся


МЗС Беларусі паведамляе пра выпадак, які здарыўся з беларусам «у адной з гарачых краінаў», назву якой у міністэрстве агучыць адмовіліся.

«23 ліпеня беларуская дыпмісія ў адной з гарачых краінаў атрымала інфармацыю аб тым, што грамадзянін Рэспублікі Беларусь узяты ў закладнікі ўзброенымі сваякамі мясцовай дзяўчыны, ажаніцца з якою ён адмовіўся. З дапамогай SMS беларус змог утойліва паведаміць дыпмісіі дакладны адрас, план памяшкання, колькасць узброеных чалавек і іх размяшчэнне ў будынку. У выніку спецаперацыі мясцовай паліцыі грамадзянін нашай краіны быў вызвалены і вярнуўся на Радзіму», – паведамляецца на старонцы МЗС у Фэйсбуку.

МЗС рэкамендуе быць асцярожней з абяцаннямі ажаніцца.

«Калі вы думаеце, што МЗС «перагібае» з рэкамендацыямі аб паводзінах у экстрэмальных сітуацыях, то вы памыляецеся», – адзначаюць у міністэрстве.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў