Беларуса прызналі найлепшым вандроўным блогерам у конкурсе National Geographic


Чытачы расейскай версіі часопісу National Geographic Traveler прызналі блог «Хочу домой» Леаніда Пашкоўскага найлепшым у катэгорыі «Падарожжы».

Найлепшага travel-блогера чытачы выдання вызначалі ў межах конкурсу па найлепшых турыстычных напрамках сярод самых папулярных відаў адпачынку. Мянчук Леанід Пашкоўскі быў лідарам у намінацыі цягам усяго галасавання, якое цягнулася з 22 чэрвеня, – і ў выніку перамог.

Афіцыйныя вынікі абвесцяць ў нумары часопісу National Geographic Traveler за лістапад 2018 – студзень 2019 года, а таксама на стронцы выдання.

Ягонымі супернікамі былі Марыя Валодчанка, Іван Дзяменціеўскі, Сяргей Доля, Анастасія Раманава, Вольга Расцягаева, Сяргей Сухаў і дуэт Аляксандара Фёдарава і Алёны Срапян, Марыя Володченко.

Беларус набраў 46 % галасоў, на другім месцы аказаўся Аляксандр Мазураў з 19 %.

На YouTube-канал Пашкоўскага падпісаныя амаль 225 тысячаў чалавек. На выяве – кадр з відэа Леаніда Пашкоўскага з Пакістану

За два гады відэаблогер наведаў і хатнія імпрэзы на Кубе, чорны рынак алкаголю ў Іране, рытуалы вуду на Гаіці і жыццё вулічных бандаў у Панаме.

Пашкоўскі апісвае «Хочу домой» як праграму аб падарожжах на цёмны бок Зямлі – туды, дзе страшна, небяспечна, дрэнна і няўтульна.

«Але там таксама жывуць людзі. Гэта дакументальны серыял пра тое, як ім гэта ўдаецца: інтэрв’ю з мясцовымі, жыццё навыварат і без мыла ў душу. Рэальнасць без макіяжу і другое дубляў, жыццё, ад якой смокча пад лыжачкай», – піша Леанід.

На мінулым тыдні Пашкоўскі адправіўся здымаць трэці сезон праекту, які выйдзе ў лютым 2019 года. У размове для 34mag ён распавёў, што маршрут новага праекту пройдзе па Тайландзе, Усходнім Тыбеце, М’янме, Бангладэшу, паўднёвым усходзе Кітаю і, магчыма, Сіньцзян-Уйгурскай аўтаномнай акрузе.

У конкурсе часопісу ўдзельнічала і ўся Беларусь як напрамак у намінацыі «Агратурызм» – і перамагла. За нашую краіну прагаласавала 50 % чытачоў расейскага выдання.

ДД

Стужка навінаў