Беларусаў накормяць расейскім мясам


Беларускія ўлады гатовыя разгледзець пытанне аб закупцы свініны ў суседзяў для патрэб айчынных перапрацоўчых прадпрыемстваў.

Тым часам Рассельгаснагляд нарэшце дазволіў пастаўкі прадукцыі са свініны з Бярозаўскага мясакамбіната.

Апошнім часам на імпарт свініны з Расеі дзеяла забарона з-за распаўсюду там афрыканскай чумы свіней. Дагэтуль імпарт з Беларусі ў Расею свежай, замарожанай і астуджанай свініны быў таксама цалкам забаронены. Пры гэтым Бабруйскі і Менскі мясакамбінаты надалей увогуле не могуць экспартаваць сваю прадукцыю ў Расею.

Глядзі таксама
Каментары