Беларус зварыў кацяня і даслаў фота абаронцы жывёлін. Магчыма ён член секты «Культ Анубіса»


Абаронцы жывёлін сцвярджаюць, што жыхар Беларусі пасадзіў кацяня ў слоік і заліў яго кіпнем. Фота мёртвага ката ён даслаў расейскай зоаабаронцы Наталлі Харчанка.

Паводле расейскіх абаронцаў жывёлін, беларус мог быць членам секты жывадзёраў «Культ Анубіса» (Анубіс – бажаство Старажытнага Егіпта з галавой шакала і целам чалавека).

Кацяня, якое жывадзёр заліў кіпнем

Сёлета Наталля Харчанка дамаглася адлічэння з філасофскага факультэту Пецярбургскага ўніверсітэту жывадзёра Антона Прыжывога. Імаверна, што фота зваранага ката абаронцы жывёлін даслалі ў якасць помсты або пагрозы.

Расейскія абаронцы жывёлін мяркуюць, што жывадзёры працуюць на «мафію».

«Гэтае кацяня – не адзіная ахвяра. Ёсць такая жывадзёрка – Дар’я Смірнова. Яна прадае жывадзёрскія відэа і такім чынам зарабляе. І за ёй нехта стаіць, бо гэта сурʼёзны бізнес, гэта мафія, іх нехта крышуе», – распавяла расейскаму тэлеканалу «360» абаронца жывёлін Наталля Карабейнікава.





Фота зваранага кацяня Наталля Харчанка атрымала з акаўнту хабараўскай жывадзёркі Алены Саўчанка, якая цяпер знаходзіцца ў турме. Разам са сваёй сяброўкаю яна здзекавалася над жывёлінамі і забівала іх.

Скрыншот з акаўнту ў «ВКонтакте» Наталлі Харчанкі

Абаронцы жывёлін не выключаюць, што акаўнт Саўчанкі кантралюе член каманды тэхпадтрымкі «ВКонтакте».



Паводле зоабаронцаў, беларускага жывадзёра ўдалося знайсці дзякуючы жанчыне, якая апазнала на фота сваё кацяня. Яна аддала яго жывадзёру па абʼяве, не ведаючы, чым ён займаецца. Жанчына напісала заяву ў міліцыю.

Паводле непацверджанай інфармацыі, мужчына жыве ў Мазыры і раней сядзеў у турме за падпал царквы. Быў членам секты сатаністаў «Крывавы Месяц».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў