Беларус згуляў у «расейскую рулетку». І прайграў


Мужчына загінуў ад першага стрэлу.

Цела 37-гадовага беларускага грамадзяніна знайшлі ўвечары ў панядзелак у адным з дамоў вёскі Цімоніна Валакаламскага раёну ў Падмаскоўі.

Паліцыянты, якія прыбылі на месца трагедыі, усталявалі, што ў той вечар мужчына прыехаў у госці да знаёмага. Падчас распівання спіртных напояў ён дастаў свой сігнальны рэвальвер, перароблены пад стральбу баявымі патронамі, пасля чаго зрабіў некалькі стрэлаў у столь.

Расейскае тэлебачанне РЕН ТВ падае, што беларус раскруціў барабан, прапанаваўшы згуляць сябру ў «расейскую рулетку», і зрабіў стрэл сабе ў скронь.

ДД

Глядзі таксама
Каментары