Беларусь запусціла турыстычны партал для прыцягнення замежнікаў


Галоўная старонка турыстычнага парталу Беларусі

У інтэрнэце з’явіўся партал belarus.travel, мэта якога – прэзентаваць нашую краіну за мяжой.

«Сёлета мы абнавілі сайт Нацагенцтва па турызме, які разлічаны на прафесіяналаў, а таксама ў нас зʼявіўся краінавы партал belarus.travel», – распавяла вядучы спецыяліст аддзелу інфармацыйнага забеспячэння Нацагенцтва па турызме Настасся Шаткевіч.

Інфармацыя на партале будзе перакладзеная на некалькі моваў, пакуль яна прадстаўленая толькі на расейскай.

«Сайт запушчаны літаральна ўчора, цягам месяца-паўтара мы будзем займацца ягоным напаўненнем», – патлумачыла Настасся Шаткевіч.

З 12 лютага ў Беларусь без візаў на пяць дзён змогуць прылятаць грамадзяне 80 дзяржаваў.

Некалькі дзён таму кіраўнік МЗС Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь «крок за крокам» вырашыць візавую праблему, каб у замежнікаў з’явілася больш магчымасцяў да бязвізавых паездак у нашую краіну.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары