Беларус загінуў падчас спробы зрабіць сэлфі. Колькі такіх у свеце?


Фота ілюстратыўнае

Пра смяротны выпадак belta.by паведаміў прадстаўнік Следчага камітэту па Менску Аляксей Клімовіч.

«УСК па Менску высвятляе абставіны смерці мужчыны, які сёння (3 траўня – Заўв. Belsat.eu) каля 17:00 упаў з пешаходнага моста праз МКАД на дарогу паміж развязкамі каля вуліц Мазурава і Шаранговіча», – распавёў прадстаўнік СК.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына быў у кампаніі з сябрамі, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага апʼянення. Падзенне адбылося падчас спробы зрабіць сэлфі.

У 2014 годзе была зафіксаваная першая смерць «ад сэлфі». У 2014-ым годзе сусветным лідарам па колькасці смяротных сэлфі (19) стала Індыя.

У 2015 годзе не менш за 50 асобаў загінулі падчас няўдалых спробаў зрабіць сэлфі. У першай палове 2015-га«ад сэлфі» загінула больш людзей (12), чымся ад акулаў (8).

На канец 2016-га было зафіксавана 127 смяротных сэлфі (76 адбыліся ў Індыі).

Мапа смяротных сэлфі

75 % ахвяраў няўдалых сэлфі – маладыя мужчыны.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў