Як выглядала вашая вуліца падчас вайны?


У Сеціве апублікаваныя аэрафотаздымкі, зробленыя з нямецкіх самалётаў-выведнікаў падчас ІІ Сусветнай вайны. Шпіёнскія здымкі Менску, Горадні, Гомля і Берасця прывязаныя да Googlemaps.

Калі вы жывяце ў адным з гэтых гарадоў, то можна паглядзець, як вашая вуліца выглядала з вышыні самалёту падчас вайны. Дзеля гэтага на сайце трэба выбраць адпаведны горад, потым пераключыцца ў рэжым «Map» ды знайсці патрэбную лакалізацыю. Потым – пераключыць мапу ў рэжым «ВОВ».

Фотаздымкі змешчаныя на спецыялізаваным сайце warfly.ru, стваральнікі якога скарысталіся адкрытымі архівамі ЗША.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў