Беларус з батальёну «Тарнада» прызнаўся, што вывесіў сцяг са свастыкай з вакна СІЗА


Грамадзянін Беларусі Данііл Ляшук, былы баец спецроты МУС «Тарнада», пацвердзіў супрацоўнікам Лук’янаўскага СІЗА ў Кіеве, што гэта ён вывесіў забаронены ва Украіне сцяг з нацысцкай сімволікай з вакна сваёй камеры.

Пра гэта паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода са спасылкай на спікера намесніка міністра юстыцыі Украіны Юрыя Маслака.

«Ляшук вусна, у прысутнасці некалькіх супрацоўнікаў следчага ізалятару, пацвердзіў, што гэта ён вывесіў сцяг. Сказаў, што «гэта ягонае права і ён робіць, што хоча». Пісьмовага пацверджання ён не даў. Сцягу ў камеры 25 траўня не знайшлі», – распавёў Маслак.

На пытанне журналістаў, якім чынам сцяг мог патрапіць у сцены СІЗА, МАслак адказаў, што «гэта складана патлумачыць». Аднак ён дапусціў, што сцяг маглі перадаць пранесці на судовае паседжанне, а маглі перадаць Ляшуку з прадуктамі ці бялізнай.

Былы баец спецроты «Тарнада» Данііл Ляшук па мянушцы «Маджахед» быў асуджаны ў красавіку на 10 гадоў пазбаўлення волі. Яго, як і іншых «тарнадаўцаў», прызналі вінаватымі ў марадзёрстве, выкраданні і катаванні людзей каля Лісічанску ў Луганскай вобласці.

КА, belsat.eu, паводле radiosvoboda.org, фота radiosvoboda.org

Стужка навінаў