Беларус, які стаў зоркаю ў Польшчы, на радзіме трапіў у бяду. Для яго збіраюць дапамогу


Генэк Лоска

Польскі Музычны фонд збірае сродкі, каб запэўніць для музыкі беларускага паходжання грошы на лекі, сродкі гігіены і адмысловыя харчы. Калі вядомы ў Польшчы музыка Генэк Лоска, прыехаў у Беларусь да сваёй маці і з ім здарыўся інсульт.

З інсультам у шпіталь музыка трапіў у траўні. Аперацыю зрабілі толькі праз 11 гадзінаў пасля інсульту. Цяпер Генэк знаходзіцца ў бацькоўскім доме, увесь гэты час у коме. Апошнім часам усё лепш рэагуе на дотык, словы, прысутнасць блізкіх. Аднак яшчэ няма магчымасці і паказанняў на транспартаванне ў Польшчу.

Генэк Лоска (Генадзь Лоска) – нарадзіўся ў 1975 годзе ў Белаазёрску Берасцейскай вобласці, вакаліст і гітарыст беларускага паходжання. На стала жыве ў Варшаве.

Пакуль што Польскі Музычны фонд (Polska Fundacja Muzyczna) выслаў у Беларусь валанцёрку і першую грашовую дапамогу на самае неабходнае: медычнае абсталяванне, сродкі гігіены і харчаванне. Таксама рыхтуецца перавозка прафесійнага медычнага ложку.

Цяпер мэта Фонду – збор сродкаў для Генэка, каб запэўніць грошы на лекі, узмацняльныя прэпараты, сродкі гігіены і адмысловыя харчы. Генэку патрэбная кругласуткавая апека і медпрэпараты, а ягоная хворая маці не ў стане гэтага запэўніць, – пішуць у сацсетках прадстаўнікі Фонду. – Патрэбная прыватны догляд і рэабілітацыя, а гэта каштуе. У будучыні спатрэбяцца грошы на сур’ёзнае лячэнне і рэабілітацыю, бо мы жывем надзеяй, што Генэк выйдзе з комы. Яму толькі 43 гады…

OBUDŹMY GIENKA!24 1140 1977 0000 2634 0600 1019 – Gienek LoskaWszyscy pamiętamy jak w 2011 r. Gienek Loska porwał…

Publiée par Polska Fundacja Muzyczna sur Jeudi 13 septembre 2018

Генэк Лоска быў вакалістам гурта «Seven B» – легендарнага ў блюз-рокавых колах. Гурт запісаў тры альбомы, даваў канцэрты па ўсёй Еўропе, таксама гэта адзіны польскі гурт, які трапіў у хіт-парады ЗША.

Наш зямляк стаў знакаміты дзякуючы выдатнаму выкананню твораў Чэслава Немэна, Рышарда Рыедля, перамог у шоу «X-Factor» у Польшчы, стаў лаўрэатам праграмы «Маю Талент» а таксама фіналістам у галасаванні «SuperJedynkа 2012» у катэгорыі «СуперГурт». Шмат разоў Генэк атрымліваў узнагароды прэстыжнага польскага музычнага часопісу «Twój Blues» у катэгорыі «Вакаліст году».

– Мы ўсе памятаем, як у 2011 годзе Генэк Лоска скарыў сэрцы мільёнаў, перамагаючы ў першым сезон праграмы «X-Factor». Ён давёў, што не зʼяўляецца толькі музыкам з вуліцы, што не толькі мае вялізарны талент, але таксама зʼяўляецца ўсебаковым творцам з нязвыкла разнастайным рэпертуарам, – піша пра яго Польскі Музычны фонд.

cez/МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары