Беларусь выйграла «Канскага льва» у катэгорыі «Дызайн»


Упакоўка для лямпачак ад беларускага дызайнера Ангеліны Пісчыкавай

На Канскім фестывалі рэкламы «Срэбнага льва» у катэгорыі «Дызайн» была ўдастоена работа CS Light Bulbs Ангеліны Пісчыкавай.

Ангеліна Пісчыкава скончыла БДУ, працуе ў AIDA Pioneer Group. Раней яе праект атрымаў «серабро» Кіеўскага фестывалю рэкламы, а таксама – быў адзначаны часопісам Wired, патрапіўшы ў падборку ТОП-10 лепшых узораў дызайну ўпакоўкі па версіі выдання, паведамляе TUT.by.

У папярэдні раз беларускія рэкламшчыкі перамагалі ў Канах 12 гадоў таму – у катэгорыі «медыя» залатога «Канскага льва» атрымала Starcom/Крынь.

 

ІІ, belsat.eu, фота TUT.by

Глядзі таксама
Каментары