Беларусь узначаліла АДКБ


Старшынства ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) перайшло да Беларусі ад Арменіі.

Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян на выніковым брыфінгу для медыяў пажадаў поспехаў кіраўніку Беларусі падчас старшынства ў арганізацыі.

14 кастрычніка ў Ерэване прайшло паседжанне Рады калектыўнай бяспекі АДКБ у пашыраным складзе.

«Мы ўсе канстатавалі, што АДКБ ніхто не хоча прызнаваць, асабліва НАТА. Я слухаў гэтыя размовы і думаў: калі мы будзем іх прасіць, каб яны нас прызналі, яны ніколі нас не прызнаюць. Нам трэба зрабіць такім чынам, каб прымусіць іх прызнаць нашу арганізацыю», – сказаў падчас паседжання кіраўнік Беларусі.

«Трэба сфармуляваць добрыя прыярытэты, каб наша арганізацыя выйшла на даволі сурʼёзны ўзровень. Каб яе не баяліся, але паважалі, і мы нікога не ўгаворвалі, каб нас прызнавалі», – дадаў Лукашэнка.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў