Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым з КНР


Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Бязвіз датычыць грамадзянаў Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія маюць пашпарты для афіцыйных паездак.

Указ прадугледжвае бязвізавы ўезд, выезд, транзіт і часовае знаходжанне на тэрыторыі Беларусі тэрмінам да 30 содняў.

Пашпарты для афіцыйных паездак выдаюцца Міністэрствам замежных справаў КНР, кітайскімі замежнымі ўстановамі, а таксама дэпартаментамі замежных справаў мясцовых народных урадаў асобам, якія займаюць пасаду намесніка кіраўніка павета і ніжэйшую, супрацоўнікам бюджэтных арганізацыяў, дзяржаўных прадпрыемстваў і акцыянерных фінансавых установаў.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Кітай знаходзіцца сярод 80 краінаў, з якімі Беларусь усталявала бязвізавы рэжым пры ўмове, што тэрмін знаходжання на тэрыторыі нашай краіны не перавышае 5 содняў, а ўезд у Беларусь ажыццяўляецца праз Нацыянальны аэрапорт. 5-цісодневым бязвізам могуць карыстацца, у тым ліку, і звычайныя грамадзяне КНР.

Пытанне адмены візаў абмяркоўвалася 16 траўня падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынём КНР Сі Цзінь Пінам у Пекіне.

ЮВ, belsat.eu, паводле president.gov.by

Глядзі таксама
Каментары