Беларус увайшоў у раду Міжнароднай федэрацыі хакею


Цяпер нашая краіна мае на адзін голас больш падчас галасавання кангрэсу ІІХФ.

Сёння ў Маскве адбыліся выбары прэзідэнта, трох віцэ-прэзідэнтаў і дзевяці сяброў Рады ІІХФ на тэрмін з 2016 па 2020 год. У яе склад увайшоў наш суайчыннік – Сяргей Ганчароў, дарадца старшыні Федэрацыі хакею Беларусі Ігара Рачкоўскага.

Пасля абрання Ганчароў заявіў, што «гэта перамога ўсёй федэрацыі і нашага старшыні, які мяне намінаваў»:

«Гэта таксама паказнік узроўню павагі да Беларусі ў хакейным свеце, якое было заваяванае ў тым ліку дзякуючы паспяховаму правядзенню ў Менску Чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе».

У новую раду увайшлі таксама Франц Райндл (Нямеччына, 81 голас «за»), Уладзіслаў Трэцьяк (Расея, 78 галасоў), Зузана Хольбэнхэер (Венгрыя, 77), Люк Тардыф (Францыя, 72), Хенрык Бах Нільсэн (Данія, 70), Марта Завадская (Польшча, 63), Рон ДэГрэгорыё (ЗША, 46), Петр Брыза (Чэхія, 44).

За Сяргея Ганчарова прагаласавалі 52 краіны.[/vc_column_text][vc_single_image image=”196375″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]У размове з прэсавай службай Федэрацыі хакею Беларусі Ганчароў заявіў, што гэтае «абранне не азначае, што ягоная задача выкананая»:

«Сапраўдная праца толькі пачынаецца. Цяпер мне трэба заваяваць давер дэлегатаў, працуючы ад іх імя і прадстаўляючы іхныя інтарэсы. Я ўдзячны за аказанае мне падтрыманне, а таксама за тое, што падчас правядзення выбарчай кампаніі ў мяне была магчымасць сустрэцца з мноствам людзьмі з хакейнай супольнасці розных кантынентаў».

Праца ў ІІХФ не будзе для Ганчарова выклікам: ён з 2008 года – чалец Камітэту ІІХФ па правядзенні спаборніцтваў. З чэрвеня 2007 па чэрвень 2011 года функцыянер займаў пасаду генеральнага сакратара ФХБ і зʼяўляўся галоўным выканаўчым дырэктарам паспяховай заяўкі на атрыманне права правядзення Чэмпіянату свету па хакеі ў Менску 2014 года.

З ліпеня 2011 па жнівень 2015 года Ганчароў быў дарадцам прэзідэнта НАК Украіны Сяргея Бубкі і ўзначальваў заявачны камітэт па атрыманні права правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Львове.

Чаму абранне Ганчарова важнае

Краіна-сябар ІІХФ, прадстаўленая ў Радзе, мае дадатковы голас падчас галасавання Кангрэсу федэрацыі (дакладней, кангрэсаў: генеральнага, штогадовага, паўгадовага або наздвычайнага). Ён можа прыдацца, напрыклад, падчас выбараў гаспадара наступнага хакейнага чэмпіянату.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў