Беларус упаў з вышыні 48 м на будоўлі ў Расеі


Пад Санкт-Пецярбургам рабочы з Беларусі выпаў з кабіны вежавага крана.

Трагедыя адбылася 10 красавіка каля 16:30 у вёсцы Лаўрык Усеволжскага раёну Ленінградскай вобласці. Паводле адной з папярэдніх версіяў, машыніст мог праціраць шыбы кабіны звонку, але не ўтрымаўся і ўпаў. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.

Паводле інфармацыі расейскіх медыяў, мужчыну было 52 гады, на будоўлі ў Расеі ён працаваў з восені мінулага года.

ДД паводле БДГ

Глядзі таксама
Каментары